Людзі На Балоце (Люди на болоте) (исполнитель: Людзі на балоце)
1. Штосьці грукаецца пад рабром: Можа памяць, а можа сумленне. Сумныя песні за п’яным сталом Сталі сімваламі пакалення. Колькі разоў перамагалі свалачэй, Пад нашымі нагамі зямля дрыжала. Колькі згублена надзей! Вера надзеі ўваскрасала! Прыпеў: Мы людзі, людзі на балоце. Хрыплыя стогны ў парваным роце. Людзі, людзі на балоце. Апошнія рамантыкі ў пратухлай рыгоце. 2. Модныя спажывецкія калгасы Рупліва друкуюць татальны падман. Ідалы сёняшняга часу - Ярмоленка ды Дзіма Білан. А я не пішу тыранам раманаў, І конь мой чакае пад дзвярыма даўно. Я еду да койданаўскіх партызанаў, Маё месца – на тачанках Махно! Прыпеў: ----------- 3. Я бачу ў Барысаве ды Слуцку Крывавыя цені чырвоных катаў. У Рэчыцы, Нясвіжы ды Навагрудку Крывыя ўсмешкі бальшавіцкіх гадаў. Закусіўшы гарэлкай хвілінны страх, Сярод лясных зямлянак і вайсковых намётаў Безназоўныя хлопцы пачыналі свой шлях З сякерамі ды віламі супраць кулямётаў.