Саўка ды Грышка. Папалілі ўсіх сьвіней (исполнитель: А.М.)
Саўка: Грыша, срочна мне налей! Плачу я, ня сьплю начэй. Бо ў Карэліцкім раёне Папалілі ўсіх сьвіней. Дзядзькі там майго сям’я. У сям’і была сьвіньня. Нет ужо - была раней. Ай... Саўка ды Грышка: Папалілі ўсіх сьвіней! Грышка: Каб жылося весялей І стабільней, і сьвятлей, І ў Наваградзкім раёне. Эх... Саўка ды Грышка: Папалілі ўсіх сьвіней! Саўка: Я, як дзядзьку пазваню, Ён мне сразу пра сьвіньню: Как ана і што там сь ней... Нет уже яе... Саўка ды Грышка: Папалілі ўсіх сьвіней! Саўка: Што за сорам, што за стыд?! Што за сьвінскі генацыд?! Нада ж как-та культурней... А то што ж вы сделалi... Саўка ды Грышка: Папалілі ўсіх сьвіней! Грышка: Чым далей, тым цікавей Бачыць разьвіцьцё падзей. Я баюся, ў Беларусі толькі... Саўка ды Грышка: Пачынаюць са сьвіньней!