Жыве Беларусь [2015] (исполнитель: Зміцер Вайцюшкевіч)

Музыка: Зміцер Вайцюшкевіч 
Словы: Уладзімір Някляеў

Жыве Беларусь!..

Яна пяе, цалуецца у скверы,
Вянком купальскім па Дняпры плыве,
Жыве ў надзеі, любасці і веры –
У нашых сэрцах Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!..

Яна жыве у Крэве і Смаргоні,
На скрыжаваннях часу гнёзды ўе,
І ўсё ляціць крывіцкая Пагоня,
І час ляціць – і Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!..

Яна жыве, бо духам не змарнела,
Бо вольны дух на Сожы і Дзвіне,
І сцяг лунае бел-чырвона-белы,
Лунае сцяг – і Беларусь жыве!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Будь моим ангелом  Моя подружка с центра а я с окраины  2002 Грешен - Саво Рашай народная Кабриолет  Melanie C - Never Be The Same Again  Кактусовый трэп  Stop Kicking Blood Red Shoes  Сквозняки The Cacao Joan Madou  Трутся зимой медведи 
О чем песня
Зміцер Вайцюшкевіч - Жыве Беларусь [2015]?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен