Ой, мілай мой, пайдзём дамой (исполнитель: в. Неглюбка, Веткаўскі р., Еўдакія)
Ой, мілай мой, пайдзём дамой, Пайдзём дамой, заря ўзышла, Пайдзём дамой, заря ўзышла. А там прашнёцца маць мая, А там прашнёцца маць мая, І будзя спрашаваць меня, І будзя спрашаваць меня: – А дзе была, бязумна доч, – А дзе была, бязумна доч? А я скажу, ў саду была. "Хадзьбавая", выконваецца перад абрадам Ваджэнне і пахаванне стралы, а таксама пасля яго. Запіс 11.11.11, г. Мінск.