А хто там ідзе (исполнитель: Dzieciuki)
Янка Купала А хто там iдзе, а хто там iдзе У агромнiстай такой грамадзе? -Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках ў крывi, на нагах у лапцях? - Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць напаказ сваю? - На сьвет цэлы. А хто гэта iх, не адзiн мiльён, Крыўду несць наўчыў, разбудзiў их сон? - Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась iм, Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм? - Людзьмi звацца.