Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Калі прымусіць час сказаць "бывай", А ў сэрцы не пагасне жар кахання, – Пакінь бяз слоў, але не дабівай Мяне суровым словам – расставанне! Ты пры апошняй стрэчы ў гаі, Пакуль зара расой напоіць руту, Апошнім пацалункам упаі І ўжо на ростань – кроплямі атруты. Разлучымся – і стане мне лягчэй; Бяссільны, упаду к табе на ўлонне, Цалую я блакіт тваіх вачэй, Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння. Так да сканчэння свету я прасплю, А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы, Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю, Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы. І здасца мне, што не прайшлі вякі, – Зусім нядаўна я цябе пакінуў, – Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт І задрамаў на нейкую хвіліну. (Адам Мiцкевiч)