Овердоз (исполнитель: Tav.Mauzer)
Ты быў звычайным беларусам, хутчэй бедным, чым багатым, Ня верыў у Бога, не канфліктаваў з уладай. Мабыць хмары над дахам не давалі спакою, Калі ня сьпіш па начох і пытаешся: хто я? З заплюшчанымі вачыма, завязаным ротам - ніхто я / ніхто ты. Амфэтамін, потым гераін, Спачатку вас шмат, потым - ты адзін. Потым... Моташна жыць сярод недазвышчалавекаў, Бачыць сьвет скрозь цемру зачыненых павекаў... Ты сраў на іхныя пагрозы/парады, Ты жывеш ня дзеля грошай і ня дзеля пасады. Маленькія дзірачкі на венах не пашкодзяць сьветаўспрыманьню. Тата, а дзядуля Ленін рабіў з таварыш Крупскай каханьне? Над маім сусьветам навісла пагроза, Але мне ўсё по..., я заўсёды пад наркозам. Я расчараваўся ў сьвеце, мне патрэбна доза. Амфэтамін, потым гераін, Спачатку вас шмат, потым - ты адзін. Потым... Цябе знойдуць у труне з жалезабетону, Дзе па квадратных мэтрах плошчы разьлічана мейсца жыхарства, Тыя, што заўсёды ў згодзе з законам - У шэрых камуфляжах санітары грамадства. Амфэтамін, потым гераін, Спачатку вас шмат, потым - ты адзін. Потым нікога. Некаму можа падацца гэта ўсё вельмі простым, Але надзвычай цікава самому пісаць сваё Забойства.