ЖРЭА-ЖЭС (исполнитель: Лявон Вольскі)
Ля рынку, на аўтобусным прыпынку, Між бабак і аматараў віна Стаяла, нібы з казкі Мэтэрлінка, Да феі ўся падобная яна. Я зразумеў: здзяйснілася нарэшце! Вось момант, для якога варта жыць! Між намі рэзка мільганула нешта І пра жыцьцё мы сталі гаварыць. Пра тое, што высокая квартплата, Пра графік адключэньня вады. І што сантэхнік брудны і мардаты І вечна п'яны, хоць не малады. Пра тое, як дажыць да капрамонту І перажыць яго паспрабаваць. Пра тое, што у нас няма камфорту, А ў Штатах ёсьць: па фільмах іх відаць. Я запытаў: "Нам, можа, па дарозе? Бо я іду у ЖЭС даведку браць. І, згодна свае гжэчнае прыродзе, Гатовы Вас туды суправаджаць!". І, гэта ж толькі трэба, Мне не шанцуе спрэс: Яна ішла у ЖРЭА, А я ішоў у ЖЭС! У сэрцы ўсё гарэла, Хоць клічце МЧС: Яна пайшла у ЖРЭА, А я пайшоў у ЖЭС! Я ўвесь афанарэлы, Я азвярэлы ўвесь - Пайшлі вы ўсе у ЖРЭА, А я пайшоў ў ЖЭС. Пайшлі вы ўсе у ЖРЭА, А я пайшоў ў ЖЭС. Вось ідзеце вы у ЖРЭА, А я пайшоў у ЖЭС! Пайшлі вы ўсе у ЖРЭА, А я пайшоў у ЖЭС!