Заспявай мне песьню (исполнитель: Альбом Барды Вальжына Цярэшчанка)

Запяі мне песьню не зь мяшчанскіх вулак,
не зь вялікіх сцэнаў, не з эстрад,
запяі мне тую, што я сэрцам чула,
калі асыпаўся белы сад.

Запяі мне тую, што пяяла няня
над калыскай, доўга не сплючы,
ці аб безнадзейным маладых каханьні,
што трывожыць сэрца уначы.

Не [bad word] навінаў з шырокага сьвету –
пуста майму сэрцу, цесна ў ём,
можа помніш песьню, што пяяла летам
маладая жнейка за сярпом.

Ці мо’ помніш тую, аб ліхім прыгоне,
з-пад навіслых сумна нашых стрэх,
што пяялі хлопцы, як вадзілі коней
месячнаю ноччу на начлег.

Запяі мне песьню нашу, не чужую,
з шматгадовых гоняў ды бароў,
што я сэрцам вечна на чужыне чую
сярод думаў зорных вечароў.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Pinguino  Dancehall Maniac  Narea  WarFace RAP Gameobzor  By DimkOn  АЗИС - Мразиш  Понеслась душа в рай Рай 
О чем песня
Альбом Барды Вальжына Цярэшчанка - Заспявай мне песьню?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен