Песьня юных падпольшчыкаў (исполнитель: N.R.M.)
Рэйхсканцэлярыя працуе спраўна: Штодня выходзяць новыя й новыя загады. Па нашых вулiцах крочаць упэўнена й нахабна, Прадстаўнiкi акупацыйных уладаў. Няхай нам гадоў яшчэ ня вельмi багата, Няхай яшчэ гарэлку нам не продаюць у краме. Мы возьмем свае баявыя рагаткi I ўвалiм гэтым сьвiньням па поўнай праграме. Einz, zwei, drei. Arbeit macht frei. Einz, zwei, drei, jedem das seine. Гэтай навалачы процьму сюды пананесла. Разьвялося гадаўя у незлiчоных памерах. Мы ўсiм iм пападкладваем кнопкi на крэслы, Мы ўсiм iм пападпальваем дзьверы ў кватэрах. Einz, zwei, drei. Arbeit macht frei. Einz, zwei, drei, jedem das seine. Няхай пра нас гавораць, што мы хулiганы, Няхай нам ставяць двойкi па паводзiнах у школе, Але ж нам з табой вядома, што мы партызаны, Мы ведаем, што мы з табой героi падпольля. Einz, zwei, drei. Arbeit macht frei. Einz, zwei, drei, jedem das seine. Ну а нам на гэта напляваць, На загад ня будзем мы зважаць. Мы парадак будзем парушаць, Дысцыплiну будзем разлагаць.