Дай мне знак (праэкт "Такога няма нідзе") (исполнитель: Лявон Вольскі (сл. і муз. Л.Вольскі))

А неўзабаве прыйдзе дзень,
Якога так чакалі ўсе.
Цябе закруціць вір падзей,
І мур хіснецца і ўпадзе.

Рыхтуй сябе, рыхтуй дзяцей,
Бо неўзабаве прыйдзе дзень,
Калі адступіць шэры цень
І мур хіснецца і ўпадзе.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

І ты пачнеш з сямі вятроў,
Пачнеш з каханьня і сяброў.
Усеабдымная любоў
Табе раскрыецца ізноў.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

І гэты час для ўсіх для нас
Пачаткам будзе новых дзён.
Не будзе вечнаю сьцяна -
Яе кароткае жыцьцё.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

Дай мне знак, (дай мне знак...) 
Дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, (дай мне знак...)
Дай мне надзею,
Што я заспею.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Лагода  Сын зла  Грачёв  Падает  И ленин  Носова  Петухи  Бит бум 
О чем песня
Лявон Вольскі (сл. і муз. Л.Вольскі) - Дай мне знак (праэкт "Такога няма нідзе")?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен