Сьвята кожны дзень (исполнитель: Крамбамбуля)

Мы на гэтым сьвеце
Усяго-ткі госьці,
Толькі прагне сэрца
Шалу й весялосьці. 
Шалу й весялосьці. 

Хай той панядзелак
Дзень і не найлепшы,
Мы адзначым тое,
Што ён у тыдні першы.
Ён у тыдні першы.

Карацей,
Сьвята кожны дзень!
Карацей, нідзе мы
Не прападзем!
Не прападзем!

А аўторак другі –
Адсьвяткуем гэта.
Сераду ўшануем,
Бо яна кабета. 
Бо яна кабета. 

У чацьвер па працы
Будзем весяліцца, 
Потым адсьвяткуем 
Пятніцу-чараўніцу.
Пятніцу-чараўніцу.

Карацей,
Сьвята кожны дзень!
Карацей, нідзе мы
Не прападзем!
Карацей,
Сустракай гасьцей!
І на ўсе праблемы
Глядзі прасьцей!
Глядзі прасьцей!

Кожную суботу
Сьвяткаваць ахвота,
Бо ня трэ ў суботу
Ісьці на работу.
Ісьці на работу.

А ў нядзелю зранку
Ўздымаем чаркі,
Каб быў панядзелак
Традыцыйна цяжкі.
Традыцыйна цяжкі.

Карацей,
Сьвята кожны дзень!
Карацей, нідзе мы
Не прападзем!
Карацей,
Сустракай гасьцей!
І на ўсе праблемы
Глядзі прасьцей!
Глядзі прасьцей!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Аффектная деффектная  Александр изотов- я убит на войне  Столько лет я мечтал в наручниуах  Сэлэмэтлек саулык  Вещен кайак  Мгзавреби piramidebi  Гасыр тобы Суйген саулем 
О чем песня
Крамбамбуля - Сьвята кожны дзень?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен