Рок-н-рол не ўратуе (Справаздача 1994-2004 «Залатое» выданьне, 2004) (исполнитель: N.R.M.)
Панкi слухаюць панк, Рокеры слухаюць рок. Усё ў нашым горадзе зроблена так, Каб ты нiчога ня змог! Усё ў нашым горадзе так, Каб не гарэць, а сьмярдзець. I можна ў нябёсах убачыць знак, Але мы ня хочам глядзець. Не працягвай гульню сьляпую, Рок-н-рол цябе не ўратуе. Не працягвай хлусьню сьвятую, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол ўратуе сябе! Панк слухаюць панкi, Байкеры слухаюць байкi. Усе мы носiм на майках Свае сёньняшнiя сьцягi. Тым часам зь нябачных скалаў Спаўзла сьнегавая навала I край наш ад краю да краю Нябачныя ўкрылi сьнягi! Не працягвай гульню сьляпую, Рок-н-рол цябе не ўратуе. Не працягвай хлусьню сьвятую, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол ўратуе сябе! Слухаю, што мне трэба, Слухаю сонца i неба, Слухаю мора i глебу, Чую ўсё, што вакол мяне ёсьць... Панк слухаюць панкi, А заўтра клеркамi ў банку Стануць былыя панкi I скончыцца маладосьць. Не працягвай гульню сьляпую, Рок-н-рол цябе не ўратуе. Не працягвай хлусьню сьвятую, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол цябе не ўратуе, Рок-н-рол цябе не ўратуе-ееееееее...