Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

Застрахуй мяне, бацька, ад халоднага ветру, 
Ад марозу ды сьнегу застрахуй ты мяне. 
Застрахуй мяне, бацька, ад зiмовага сонца, 
Ад сьцюдзёнага лёду ты мяне застрахуй. 

Халаднее надзея, i зямля халаднее, 
i зямля халаднее ўсё хутчэй i хутчэй. 
Толькi чорныя дрэвы цягнуць крохкiя пальцы 
Да халоднага сонца, да сьляпога сьвятла. 

З кожным крокам i ўздыхам усё блiжэй да завеi. 
З кожным крокам i ўздыхам усё блiжэй да зiмы. 
У зiмовую сьпячку адыходзiць рабочы, 
Адыходзiць калгасьнiк, адыходзiць жаўнер. 

Сьпi спакойна, дарагi таварыш. 
Сьнi спакойна сонечныя сны. 
Сьпi спакойна, дарагi таварыш. 
Сьпi спакойна, дружа, да вясны. 

У зiмовую сьпячку адыходзiць краiна, 
Хiлiць вузкую сьпiну, смокча лапу сваю. 
Застрахуй мяне, бацька, ад заснулай краiны, 
Ад зiмовае сьпячкi застрахуй ты мяне. 

Сьпi спакойна, дарагi таварыш. 
Сьнi спакойна сонечныя сны. 
Сьпi спакойна, дарагi таварыш. 
Сьпi спакойна, дружа, да вясны.

Сьпi спакойна, дарагi таварыш. 
Сьнi спакойна сонечныя сны. 
Сьпi спакойна, дарагi таварыш. 
Сьпi спакойна, дружа, да вясны.

Сьпi спакойна-а-а-а-а...
Сьпi спакойна, е-е-е-е...
Сьпi спакойна-а-а-а-а...
Сьпi спакойна, е-е-е-е-е-е...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Космонафтом  Любимый ангел мой  Балалаю  KJah Radio GTA 3  Breathe With Me KRTS x Charles Larson  Алиса Кожикина - Я не игрушка  Братан давай посидим давай поговорим  Black Dog Papercut 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен