Саўка ды Грышка. Новы год (исполнитель: Лявон Вольскi)
Саўка: Здрастуйце, рабяты, Дзяўчаты і іх радзіцелі. Мы сьлягка памяты, І эта не ўдзівіцельна. Грышка: Каляды ўжо мінулі, Наперадзе Новы год. Жадаем, каб дасягнулі Вы ўсе ўсяго, усяго! Саўка ды Грышка: На стале ўсяго даволі, Ўсё плыве ў рот. У гэтым годзе мы на волі Стрэнем новы год. Летась мы былі ў астрозе – Сум там і смурод. Ну, а зараз на “Свабодзе” Стрэнем Новы год. Саўка: Жылаем пабольшэ дзенег, І штоб быў кар’ерны рост. І есьлі ты дажэ бязьдзельнік, Заняў штоб высокі пост. Грышка: Хай зьмены прынясе нам, Нарэшце, Новы год. Жадаем вам вызваленьня, Каб скінуць хутчэй прыгнёт. Саўка ды Грышка: На стале ўсяго даволі, Ўсё плыве ў рот. У гэтым годзе мы на волі Стрэнем новы год. Летась мы былі ў астрозе – Сум там і смурод. Ну, а зараз на “Свабодзе” Стрэнем Новы год. Саўка: Жылаем, штоб вы налілі І выпілі за усьпех. І жоны штоб не пілілі Нас всех, нас всех, нас всех. Грышка: Таму выпівайце ды ешце, Суседзі, сябры, сваякі. Хай зьдзейсьніцца цуд, нарэшце, Самі ведаеце, які. Саўка ды Грышка: На стале ўсяго даволі, Ўсё плыве ў рот. У гэтым годзе мы на волі Стрэнем новы год. Летась мы былі ў астрозе – Сум там і смурод. Ну, а зараз на “Свабодзе” Стрэнем Новы год. Вот.