Саўка ды Грышка. Рэпрэсіі (исполнитель: Лявон Вольскі)
Грышка: Іржавая дзяржава Зноў закруціла контрагайкі І пачынае жвава Размову пугі і нагайкі. На гэты ўціск паганы, На гэта дзікае бязьмежжа Сьвет цывілізаваны Адрэагуе як належыць! Саўка: Ой-ёй-ёй-ёй-ёй-ёй, цывілізаваны! Адны арабы, туркі, негры і цыганы! А есьлі хто-та заляцеў па угалоўке, Дык што яго нам гэта – гладзіць па галоўке? Грышка: Зноў каты на акладах Сваю тупую справу робяць… Паэт пайшоў за краты. Стварылі новага героя. Саўка: В таком саюзе быць паэту нада, Гдзе генерал камандуе парадам. А есьлі там цібя, к прымеру, нету, Дык i насіць ня можаш званіе паэта. Грышка: Ці варта, ці ня варта, Але я заяўляю прама: Здаецца мне, што ўлада Сама сабе капае яму! Саўка: Вчэра я семена купіў, і значыт Капаць паеду заўтра я на дачу. Прышла пара для сада-агарода. От, тока б не іспорцілась пагода!