Саўка ды Грышка. Прамаскоўскі кандыдат (исполнитель: Лявон Вольскi)
Грышка: Дзе схаваўся гэты гад, Рэнэгат, супастат, Прамаскоўскі кандыдат, Подлы рэнэгат?! Саўка: А для нас з жаною Зінай Кандзідат всягда едзіный. Будзет он всягда адзін, Пака ня вырас сын. Грышка: Ён ня сябар і ня брат, Брудны калабарант! Прамаскоўскі кандыдат, Подлы рэнэгат. Саўка: Ну, а нам неінцярэсна, Гдзе маскоўскі ваш падзеўся. Кандзідат у нас адзін, Пака ня вырас сын. Грышка: Плян каварны ў галаве – Хоча нас прадаць Маскве Прамаскоўскі кандыдат, Брудны рэнэгат! Саўка: Ну, і што? Ну, і што? Хоць Масква, хоць Вашынгтон, Будзет шэф у нас адзін, Пака ня вырас сын.