Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Тут на памежжы Каменныя вежы, Жалезныя дзьверы, Замкі і засовы. Таемныя пасткі, Падземныя сховы, Маўклівыя маскі На тварах аховы. Ім сэрцы і душы Аплецены дротам І токам атручана кроў. А ў кантрабандыста Блакітныя вочы, Ён працуе штоночы. Робіць цёмную справу, Парушаючы Права І Закон крымінальны, Праз граніцу цягае Кантрабандны тавар. А ў кантрабандыста Сталёвыя нэрвы, Ён гуляе ў цемры Ў небясьпечныя гульні. І драпежная куля Нецярпліва чакае, Каб, нарэшце, спаткацца, Каб напіцца крыві. Ды ў кантрабандыста Ёсьць ад кулі замова, Не баіцца ён змовы І таемнае пасткі. Не баіцца судзьдзі ён, Не баіцца ён кратаў. Ён з-за кратаў дахаты Усё адно ўцячэ. Бо ў кантрабандыста Ёсьць на сэрцы наколка, Там ключы i іголка І кажанавы крылы. Ён турэмныя дзьверы Тым ключом адмыкае І ў цемры зьнікае, Не сказаўшы гудбай. Тут на памежжы Каменныя вежы, Жалезныя дзьверы, Замкі і засовы. Таемныя пасткі, Падземныя сховы, Маўклівыя маскі На тварах аховы. Ім сэрцы і душы Аплецены дротам І токам атручана кроў. Кроў... Кроў... Кроў...