Мы выйдзем шчыльнымі радамі (исполнитель: Лявон Вольскi, Вераніка Круглова,)

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух;
Вольны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На Волю - усе да аднаго!
Да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Бачыць той!
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы адродзім
Жыцьцё Бацькоўшчыны сваёй!

Жыцьцё Бацькоўшчыны сваёй!

Гімн БНР
Упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 ў газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн»
Словы Макара Краўцова
Музыка Уладзіміра Тэраўскага
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
ЗИМА ФМ  Дружба или любовь  Aktiv маленькая девочка  Не будите спящих - дело верное  Мана-Мана Самый Жестокий Киллер  Оц тоц перевертоц бабушка здорова  Mickeymouse синдром бога 
О чем песня
Лявон Вольскi, Вераніка Круглова, - Мы выйдзем шчыльнымі радамі?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен