Магутны Божа (исполнитель: Лявон Вольскi, Вераніка Круглова,)
Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменьне Свае хвалы. Дый спор у працы будзённай, шэрай На хлеб штодзённы, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры У нашу праўду, у прышласьць - дай. Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот, Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай Краіну нашу і наш народ! Краіну нашу і наш народ...