Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Паў сьвіньні, мех бульбы, сала, самагон - Што не зайшло ў багажнік, залезе ў салон. Блокаў сілікатных поўненькі паддон - Палову у багажнік, палову у салон! Ты не кажы пра новенькiя джыпы. Жыцьцё не мёд, якi базар-вакзал? Але ў мяне выдатная машына: Фальксваген Пасат-універсал, Дызель! Езджу як Шумахер ці амаль як ён - Ну, крыху перашкаджае загружаны салон. Там паў сьвіньні, мех бульбы, сала, самагон І блокаў сілікатных поўненькі паддон. Я сваю машыну ўрэшце разгрузіў, Поўны бак саляркі ў Слоніме заліў. Еду да палякаў - паліва прадам, Грошы атрымаю, і назад айда! Каму жанчына, а каму - мужчына, Каму Версаль, каму - універсам. А ў мяне шыкоўная машына - Фальксваген Пасат-універсал, Дызель! На граніцы з Польшчай я заняў чаргу. Калі ты папросіш, прапусьціць магу, Заплаці мне роўна дваццаць пяць у.е. I я тады спакойна прапушчу цябе. Поўны бак саляркі полякам прадаў, Грошы атрымаў і многа накупляў: Паў сьвіньні, мех бульбы, сала, самагон. Што не зайшло ў багажнік, залезла ў салон. Вось так мы ўсе - сапраўдныя мужчыны, Адказваю за тое, што сказаў. Для ўсіх для нас найлепшая машына - Фальксваген Пасат-універсал! Вось так мы ўсе - сапраўдныя мужчыны, Адказваю за тое, што сказаў. Для ўсіх для нас найлепшая машына - Фальксваген Пасат-універсал! Дызель!