Саўка ды Грышка. Толькі поўны ШОС! (исполнитель: Лявон Вольскi)
Саўка: Ура! Ура! Мяне у сьпісках нету. Пара! Пара! Ў “Акропаліс” паеду. Куплю жане То, што купляюць жонам. А то ў мяне Сь ней очэнь напражонна. Грышка: Ад санкцыяў карысьці Як малака з казла. Тут трэба так націснуць, Сыстэма каб лягла. А неўязныя сьпісы Ня вырашаць наш лёс. Ніякіх кампрамісаў, А толькі поўны ШОС! Саўка: Гдзе хочаш лазь – Манмартры, Пікадзілі… Спасіба, ўласьць, За то, што пасадзілі! Мой шэф, Мадэст, Сядзіць весь злой і красный. Яму няўезд, Я мне – свабоду празнуй! Грышка: Паўночная Карэя, Судан, Таджыкістан… І мы там чырванеем І зелянеем там. Там, у ганебных сьпісах, Краіна наша ёсьць. Таму без кампрамісаў, А толькі поўны ШОС! ШОС!