Менск i Мінск (акустыка) (исполнитель: Лявон Вольскі)
Дарагія мінчане і госьці сталіцы, Я [bad word] з вамі думкай сваёй падзяліцца. Карацей, гэта дзіўна, але сэ ля ві, Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і. Мы жывем адначасова ў двух гарадах, Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць Менск і Мінск - дзьве паловы сталічнай душы? Горад Менск - першы горад з тых двух гарадоў, Не пабачыш на мапах сучасных гадоў. Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве. А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам, І Лядовы палац, і бетонны паркан, Зруйнаваных дамоў цені прывідныя І дзяцінства майго праляцелыя дні. Мы жывем адначасова ў двух гарадах, Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць Менск і Мінск? Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя: Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная. Там народ забясьпечвае, правільны наш, Выкананьне задачы пастаўленае. А па Менску прыемна шпацыраваць, Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць. Там гатычныя вежы касьцёлаў старых, Там дахоўка і брук, там двары і муры. Мы жывем адначасова ў двух гарадах, Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць? Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і маца, І Вялікі Кастрычнік, і Радаўніца, І п'яная сьляза, і такая папса, Што ратунку не дасьць ні "Мезім", ні "УПСА". Но й зь Менскам нічога няможна зрабіць, Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць. Ён ніколі, твой Менск, не згніе, не згарыць, Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.