Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Страціў лес свой зімні чуб, Ліст растраціў да манэты... I стаіць, стаіць адзін адзеты За вакном іржавы дуб. Дуб-мярзьляк, скупеча-дуб Шмоцьцем гольле сагравае... Вецер трэпле, вецер трэпле і матляе Жоўты зімні дуб. Вецер вые ў сотні труб, Сьнег з дажджом у шкло шпурляе... Стой са мною, стой са мною аж да мая, Браце мой, іржавы дуб. Страціў лес свой зімні чуб, Ліст растраціў да манэты... I стаіць, стаіць адзін адзеты За вакном іржавы дуб.