13 (исполнитель: N.R.M.)

Трынаццатога траўня мы выйшлі ў акіян,
Трынаццаць хлопцаў малайцоў і ты, і ён, і я.
Прайшло трынаццаць гадзінаў і зьнікла прэч зямля,
З табою песьню мы ўзялі і ты, і ён, і я.

Тум-тум, тум-тум, тум-тум, тум-тум, 
I зьнікла прэч зямля.
З табою песьню мы ўзалі і ты, і ён, і я.

Трынаццаць дзён мінула, Трынаццаць доўгіх дзён.
Мы ром пілі на караблі і ты, і я, і ён.
Убачылі мы зранку трынаццаць караблёў,
"На абардаж!" - мы крыкнулі  і ты, і я, і ён.

Тум-тум, тум-тум, тум-тум, тум-тум,
Трынаццаць караблёў.
"На абардаж!" - мы крыкнулі і ты, і я, і ён.

Трынаццаць трапных стрэлаў разьнесьлі нам барты,
Мы ўсе пападалі ў ваду і ён, і я, і ты.
Трынаццаць доўгіх тыдняў насіў нас акіян
I ўсё адно пайшлі на дно і ты, і ён, і я.

Тум-тум, тум-тум, тум-тум, тум-тум,
Насіў нас акіян.
I ўсё адно пайшлі на дно і ты, і ён, і я.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Къасбот Тамбиев  Японская колыбельная  Dado benom  Александр беркет  Сура кяусар  Алегрова и лепс 
О чем песня
N.R.M. - 13?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен