О-о, гэта ўсё (исполнитель: N.R.M.)
Я хацеў бы мець машыны «Мэрсэдэс» і «Ягуар», Я хацеў бы мець краіну, Дзе бы я быў гаспадар. Мне бы мудрасьць Саламона Ці хаця бы адну трэць, І каб грошай было мора, Каб хацелася хацець. Я хацеў бы быць культурным, Ведаць шмат і шмат спазнаць, Я хацеў бы на Сатурне Хоць адзін раз пабываць. Мне бы скрыпку Страдывары, Мне б карціну Пікасо, Мне б аўтограф Рынга Стара – Я хацеў бы гэта ўсё. О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... Мне бы нюх, як у сабакі, Мне бы зрок, як у арла, Мне бы клюшні, як у рака, І спакой, як у слана. Я бы свой дзень нараджэньня На Багамах адзначаў. Я [bad word] задавальненьняў Зь відам на марскі прычал. Каб лілося піва з бочак І каб шмат было віна, Каб хапала дня і ночы, Каб ня рвалася струна. Я хацеў бы ў Галівудзе Зьняцца разам з Шэран Стоўн. Не судзіце строга, людзі, Бо, напэўна, гэта ўсё. О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... Не сядзіцца мне ў кватэры, - Я даўно ўжо не студэнт, Я хацеў бы ў Гранд-атэлі Мець свой люкс-апартамэнт. Каб жыцьцё было цікавым, Майкам Тайсанам [bad word] Я [bad word] сусьветнай славы – Мне ўжо гэта па плячу. Я хацеў бы быць героем І сваім сярод крутых, Лепшым, першым, непаўторным, Незалежным ад усіх. На сваё на пахаваньне Я хацеў бы паглядзець, Каб сказаць на разьвітаньне: «Усё, табе прыйшоў канец!» О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... О-о, гэта ўсё... Ооо... О-о-оооо... Ооо... О-о-оооо...