Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Баіцца мой сябар, калі навальніца, Баіцца другі, што ня зможа напіцца, Палохае трэцяга моцная ўлада, Чацьверты баіцца паніжэньня акладу. Усё гэта так, так, так, А можа быць, не, не, не... Але пытаньні гэтыя не да мяне. Я, зрэшты, магу параіць адно: Схавацца ў бульбу ці легчы на дно. Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Баіцца хірург, што сарвецца рука, Баіцца студэнт ваенрука, Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў, Баіцца актор, што show must go on. Усё гэта так, так, так, А можа быць, не, не, не... Баюся я, баісься ты, баяцца цябе, баяцца мяне. Такая ў нашага народу нялёгкая праца – Усе і паўсюль павінны баяцца. Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! І страшна пажарным, і страшна міліцыі, І страшна рабочым у нашай сталіцы, Бо будуць шукаць, і могуць знайсьці - Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці. Усё гэта так, так, так. Усё гэта кепскі знак. Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк. А бульба ўрадзіла з высокаю батвой... Стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой. Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! - Кажа наш беларускі народ. Хавайся ў бульбу! - У... У агарод. Хавайся ў бульбу! Каб ня ўбачылі, каб не знайшлі. Хавайся ў бульбу! Бліжэй да зямлі.