Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Дзяўчына працавала у сталоўцы нумар тры, Бiточкi гатавала да позьняе пары. Бацяня быў п’янтосам, а мамкi не было, Вось так, зусiм няпроста, жыцьцё яе iшло. Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году ў год - Работа, работа... А сэрца, нiбы самалёт, Так прагне палету. I неяк у сталоўку зайшоў адзiн салдат, Прабiў сабе пярлоўку i з селядцом салат. Убачыў ён дзяўчыну i ежа не пайшла, Пранзяла яго сэрца Амурава страла. Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году у год - Работа, работа... А сэрца, нiбы самалёт, Так прагне палету. На першае спатканьне яны пайшлi ў музей, Ён так быў закаханы, што кiнуў нюхаць клей. Але загад прыходзiць салдату на Каўказ. "Ня плач, мая дзяўчына, не прападзе спецназ!" Дзяўчына у перазьменку па горадзе iшла, Героя ў камуфляжы ўбачыла яна. Вярнуўся ён з Каўказу i курагi прывёз. Жыцьцё пайшло адразу бяз гора i бяз сьлёз. Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году ў год - Каханьне i згода! I сэрца шчасьлiвы палёт Ужо на заўсёды! Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году ў год - Каханьне i згода! I сэрца шчасьлiвы палёт Ужо на заўсёды!