Добры вечар, дзяўчыначка (исполнитель: N.R.M.)
- Добры вечар, дзеўчыначка, куды йдзеш? Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш. - Добры вечар, дзеўчыначка, куды йдзеш? Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш. - Я жыву ля рэчанькi, ля вады, Збудаваўшы хатачку зь лебяды. Я жыву ля рэчанькi, ля вады, Збудаваўшы хатачку зь лебяды. Я паставiў конiка ля варот, А сам да дзяўчыначкi на парог. - Адчынi, дзяўчыначка, адчынi, Сама сябе крыўдачкi не чынi. - Я ж табе ня буду дзьверы адчыняць, Бо ты будзеш цэлу ночку начаваць. - Ой ня буду, дзеванька, не буду, Як узыдзе месячак, паеду. - Ой ня буду, дзеванька, не буду, Як узыдзе месячак, паеду. - Ой ня буду, дзеванька, не буду, Як узыдзе месячак, паеду. Як узышоў месячак i зара: - Бывай, бывай, дзеванька, здарава. Я паставiў конiка на таку, Ча.., ча.., дзеванька, ў дарогу. - Хiба ў мяне розуму замала, Каб я цябе ў дарогу чакала. - Хiба ў мяне розуму замала, Каб я цябе ў дарогу чакала.