Ніколі-ніколі (исполнитель: N.R.M.)
Хмарным ранкам выйшаў у краму І знянацку падумаў пра карму. У кагосьці душэўная рана, У кагосьці заўсёды нірвана. Невядома, што лепей, што горай: Кепска лётаць ці добра ўпасьці. Хтосьці зараз сьмяецца ад гора, Хтосьці плача ад шчасьця. Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю, Ня будзе бяз долу і без вышыні. Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою, Ня зьменіш паролі сусьветнай гульні. Ранкам сонечным крочыў да крамы І пачуў дасканалыя словы: "Гэта ўсё не навечна з намі, Гэта ўсё дастаткова часова." Тэлевізара чорная дзірка І газэтных радкоў пустаслоўе, Сотні песень нібы пад капірку - Гэта часова. Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю, Ня будзе бяз долу і без вышыні. Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою, Ня зьменіш паролі сусьветнай гульні. Крочыў у краму сьнежнай сьцяжынай, Я бы мог нарадзіцца жанчынай, Ваўкалакам, катом, жамярынай, Журавінай, чарніцай, ажынай. Невядома што лепей, што горай: Кепска жыць альбо добра памерці. Азбука Морзэ зьвязвае сэрцы, Усё застаецца. Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю, Ня будзе бяз долу і без вышыні. Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою, Ня зьменіш паролі сусьветнай гульні.