Нам гарэлкі будзе мала (исполнитель: Крамбамбуля)
Гэй, рамалы, што вы, дзе вы? Пачынайце вашы сьпевы Пра жыцьцё, пра сьмерць, пра грошы, Пра цэлы сьвет. Льецца песьня ў нашы душы, Хто быў слабы, будзе дужы. Хто быў сквапны, будзе шчодры, - Зьменяцца ўсе. Пачынайце сьпеў, рамалы, Нам гарэлкі будзе мала, Мы нальем яшчэ сабе Пякучы напой. Заблішчыць сьляза на вейцы, Хочаш, плач, а хочаш сьмейся, Песьня ды гарэлка льецца, - Вып’ем з табой! Вып’ем раз і вып’ем дзесяць. Хай ярчэй нам сонца сьвеціць! Хай разгоніць вецер сьмецьце З чыстай душы! Засьпяваем, засьпяваем, Аддамо ўсё, што маем, У рукох не затрымаем Грошы - грашы. Тым, каго мы моцна любім, Анічога не шкадуем, І апошнюю кашулю Здымем зь сябе. Налівай паўней кілішкі! Выпіць сёньня нам ня лішне, Ну, а заўтра мы па-іншаму зажывем. Эх, жыцьцёвая дарога! Шчасьця шмат і гора многа, Будзе радасьць і трывога, Будзе любоў! Хай жа будзе ўсё, што будзе, Хай дыхнуць свабодай грудзі, Хай ня будуць душы ў брудзе Нашы з табой.