Радзінная песьня (исполнитель: Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч)
А дай, Божа, гэтай дзіцяці Усяку долю ўзяці: І хлебавую, й салявую, Трэцюю здаровенькую. Радзі, Божа, хлеб, пладзі, Божа, статак: Цялятак на вару, дзетак на палу. Зьміры, Божа, цароў і каралёў На ўсю брацьцю нашу. А дай, Божа, гэтай дзіцяці Усяку долю ўзяці: І хлебавую, й салявую, Трэцюю здаровенькую. Пашлі, гасподзь, Штоб наш сынок вялік рос і шчасьліў быў. На палку рабяткі, пад палком цяляткі, А на варку жарабяткі. Пашлі, гасподзь, у гэты дом хлеб ды соль: Ва полі капамі, на лугах стагамі, У амбары варахамі, А ў печы пірагамі. А дай, Божа, гэтай дзіцяці Усяку долю ўзяці: І хлебавую, й салявую, Трэцюю здаровенькую. […] А дай, Божа, гэтай дзіцяці Усяку долю ўзяці: І хлебавую, й салявую, Трэцюю здаровенькую. А дай, Божа, гэтай дзіцяці Усяку долю ўзяці: І хлебавую, й салявую, Трэцюю здаровенькую.