Дзе твой космас маўчыць (Treb Beats prod.) (исполнитель: Сяргей Балахонаў)
ДЗЕ ТВОЙ КОСМАС МАЎЧЫЦЬ У мігценні падзей безнадзейна жыву я. Сівізна ў барадзе. У царкве – алілуя. Ды па рэбрах штось б’е, Прагна п’е з успамінаў. Можа, чэрці твае. Можа, нашы дэльфіны. Шоргат шэрых планет. На ўвесь свет пыл асенні. Шэрых дзён пустацвет – Пяць дзясяткаў адценняў. Што вясна, што зіма – Да вязьма тры паўкрокі. Я цябе не стрымаў – Як заўжды, адзінокі. Дзе твой космас маўчыць? Далічы да світання. У якой далечы Карабель твой прыстане? Дзе мяжа, дзе парог Тых дарог безыменных, Дзе цябе не ўсцярог Ад чарнобылю ў венах? Снег гуляе з дажджом, Як з баршчом твой махіта. Лезе ў кадр пішчом Фэйс твайго езуіта. Белы снег, шэры лёд. Пералёт сонных птушак. Я не маю нагод Іх дрымоту парушыць. Гэты час без цябе Праваліўся у бездань, Як касмічны марпех З пахаванай нявестай У сузор’і Стральца На Люстдорфскай дарозе, Дзе гугнявы пацан Бамбалёты разводзіў. На рамонках крышталь – Вязкі жаль астранаўта. Я забыўся амаль Пра шчаслівае заўтра. Я не помню пра ўздым За калым сонца дыска. Я шыбую праз дым Па дарожаньцы слізкай. За акном п’яны Марс Дзікі фарс вычварае. Ты гуляеш у дартс На нямым небакраі. Дзеля ўцех пустаты Праз масты Алькантара Шлеш пустыя лісты Пра разбітыя мары. Скрыжаваных баёў Тлен і кроў на павеках. Ты здарожышся зноў На асушаных рэках. Ты сябе завядзеш Ў цемень веж нетаропка І адпусціш картэж За апошнюю кропку. У мігценні падзей безнадзейна жыву я. Сівізна ў барадзе. У царкве – алілуя. Ды па рэбрах штось б’е, Прагна п’е з успамінаў. Можа, чэрці твае. Можа, нашы дэльфіны. Гэты час без цябе Праваліўся у бездань, Як касмічны марпех З пахаванай нявестай У сузор’і Стральца На Люстдорфскай дарозе, Дзе гугнявы пацан Бамбалёты разводзіў. студзень 2015 г. Скарыстаны бясплатны мінус ад каманды FREETEAM [bad word] freeteam]: Treb Beats Prod. - FREE BEAT #1