І я цяпер жыву назад (Два пярсьцёнккі і завушніцы). (исполнитель: Эдуард Акулін.)

Навальнічная, юная, сьмелая,
З неслухмянай завевай кос,
За пяшчоту маю няўмелую
Ты плаціла мне срэбрам сьлёз.

Вецер золкі той даўняй восені
Нам кілімы зь лісьця сьцяліў.
Асьляплёны дагэтуль поўнямі
Я цнатлівых грудзей тваіх.

І я цяпер жыву назад,
Куды вяртаюцца вятры,
Назад у зорны лістапад,
Дзе так мяне кахала ты.
І я цяпер жыву назад,
Куды ня вернуцца вятры,
Там паліць лісьце лістапад,
І ў ім з табой згараем мы.

Дабіблейскаю Евай грэшнаю
Ты выходзіш з паўночных сноў,
Мая самая-самая першая
Мара, песьня, журба, любоў!..

Вось такой мне і будзеш сьніцца,
Як зьбяруцца у гай гады:
Два пярсьцёнкі і завушніцы –
Гэта ўсё, ў чым адзета ты…

І я цяпер жыву назад,
Куды ня вернуцца вятры,
Назад у зорны лістапад,
Дзе так мяне кахала ты.
І я цяпер жыву назад,
Куды вяртаюцца вятры.
Там паліць лісьце лістапад,
І ў ім з табой згараем мы.
Там паліць лісьце лістапад,
І ў ім з табой згараем мы.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Ridiculous Thoughts The Cranberries  Краски Ты пишешь мне письмо  Краски Мне сегодня грустно  Краски Три черепахи  Звоню тебе  Do What You Want To Do Adema  Collapsed Velvet Acid Christ  Silver Bullet Hawthorne Heights 
О чем песня
Эдуард Акулін. - І я цяпер жыву назад (Два пярсьцёнккі і завушніцы).?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен