Неба мяняе колер (исполнитель: Новае неба)
Сустрэліся на дарозе, Спыніліся, каб павітацца. Нехта сказаў: глядзіце, Хутка павінна пачацца. Стаім пасярод дарогі, На неба глядзім з-пад далоні. Неба мяняе колер Павольна, няўхісна, няўмольна. Сіні, блакітны, белы, Белы, чырвоны, чорны. Мы ўглядаемся ў неба: Неба мяняе колер. Неба мяняе колер, Неба нам шле сігналы. Мы іх не разумеем, Мы іх не ўспрымаем, Альбо ўспрыняць не хочам, Альбо зразумець не можам. Божа, даруй нам гэта І ўратуй нашых дзетак.