Саўка ды Грышка. Народныя ўцёкі (исполнитель: Лявон Вольскі)
У гвалце, у прымусе І кветкі не растуць. Вось людзі зь Беларусі На Захад так і пруць. Ды што там толькі Захад, Зьбягае і на Усход Рахманы, працавіты, Памяркоуны наш народ. Праціуна эта слышаць, Ты што дурны, ці как? Цікаць ты хочаш, Грыша? Пажалуста, цікай. Ты ж там сыграеш в яшчык, Там чужды нам народ. А я вот настаяшчы Беларускі патрыёт. Усіх запрэсавалі: маучаць, сядзець, ляжаць! Змагацца спрабавалі... Даводзіцца зьяжджаць. Кар’еру каб зрабіць тут, Дык трэ хвастом матляць, Хлусіць лісьліва быдлу І хамау ухваляць. Ты мне не інцярэсен, Рыгор, січас і зьдзесь. Есьць очэнь многа крэсел, Гдзе стоіт пасядзець. Ведзь у міня бальшая І дружная сям’я. Замецьце, не чужая, А кроуная, свая. Ня нравіцца у нас вам - Гудбай, ахвідэрзэйн! Плявала наша царства На саміт ваш і сэйм. Валі у свой шэнген ты З пракрасьнейшай страны. Нам тут інцелігенты І дарам не нужны! Ну так, у вашым гета Калгасьнікі адны.