Лясная песьня (исполнитель: N.R.M.)
Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры, Ой, шумлівы ты лес малады. Толькі сэрцам пачую тваю песьню лясную, І ўспомню былыя гады. Ды успомню пажары, ды варожыя твары І завеі халодных вятроў, І слату, і нягоды, і начныя паходы, І вагні партызанскіх кастроў. Край любімы мой, родны, ты навекі свабодны, За цябе я на бітву хадзіў, Каб ніколі-ніколі ты не быў у няволі, Каб заўсёды у шчасьці ты жыў. Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы, Толькі пушча за полем шуміць. Ой, бярозы да сосны, партызанскія сёстры, Вас ніколі ў жыцьці не забыць. Не забыць... Вас... Не забыць... Вас не забыць... Бярозы ды сосны... Вас не забыць... Ой, бярозы ды сосны... Не забыць...