Вайна (1987) (исполнитель: Мроя)
Мы рушым на захад, мы крочым на ўсход, Куды загадаюць нам. Халодным паглядам сталёвых вачэй У твары глядзіць вайна. Ззаду вагонь, уперадзе дым, Абвугленая вясна. Мы крочым няспынна, напрамак адзін. Напрамак адзін - вайна! Пануе над выпаленай зямлёй, Цісьнецца ў думкі і сны. Халодны бязьлітасны механізм, Тупая машына вайны. Яна падначальвае нас сабе, Душы нішчыць яна. Наш боль, наша роспач, наш жах - няўзнак: Тут гаспадарыць вайна! Паслухай, брат, Мне б азірнуцца, убачыць знаёмыя вочы... Я ведаю, брат, Нам не вярнуцца з гэтае ночы! Мне мая зброя рукі пячэ, Я б кінуў яе і пракляў, Але ў жаўнера на кожнай вайне Ёсьць абавязак страляць. Ёсьць абавязак страляць у людзей, І гэты закон не зьмяніць. І ёсьць у нас права, права на сьмерць У сьнезе, гразі ці ў вагні. Паслухай, брат, Мне б азірнуцца, убачыць знаёмыя вочы... Я ведаю, брат, Нам не вярнуцца з гэтае ночы!