Віно і хлеб (исполнитель: Мроя)
Вільгаць шэрых сьцен, ды халодны цень, Ды няпэўная туга. Старажытны брук, дым заводзкіх труб, Саслабелая рука... За вакном відно толькі ўсё адно На душы цямрэчы сьлед. У пакоі дым, мы ў вакно глядзім, На стале віно і хлеб. Не шукай шляхоў, каб вярнуць ізноў У мінулае білет. Ёсьць у нас з табой паўцьмяны пакой, На стале віно і хлеб. Глыток віна і луста хлеба - Мая надзённая патрэба. Глыток віна і луста хлеба - Зямлі і неба дар! Гэй! Не кажы пагроз і ня лай свой лёс, Я пакуль што не сасьлеп! Час даўно прысьпеў, будзе новы сьпеў, Покуль ёсьць віно і хлеб! Глыток віна і луста хлеба - Мая надзённая патрэба. Глыток віна і луста хлеба - Зямлі і неба дар! Гэй-гэй! Глыток віна і луста хлеба - Чароўны дар зямлі і неба! Глыток віна і луста хлеба - Мой найкаштоўны скарб!