Саўка ды Грышка. Клара і Роза (исполнитель: Лявон Вольскi)
Грышка: Кажа раз сяброўцы Клары Роза Люксэмбург: Клара, трэба, без базару, нам жаночы рух. Мы дамо нагоду людзям, каб папіць піўка. Хай жа гэта будзе восьмага сакавіка. Саўка: Эээх! Дарагія жэншчыны! Вы яго ня слушайце, Не сьцясьняйцеся, сьмялей выпівайце-кушайце! Грышка: Адказала Клара Розе: «Ай, ты ж малайца! У кожным годзе ёсьць нагода нам папіць вінца. Возьмем па пяцьсот на грудзі, станчым гапака. Хай жа гэта будзе восьмага сакавіка. Саўка: Эээх! Дарагія жэншчыны! Вы яго ня слушайце, А сягоньня танцаваць можаце ня с мужам вы! Грышка: І пайшлі яны на мітынг цёплым днём вясновым, А савецкі аналітык дасягнуў высновы: Трэба ж даць нагоду выпіць нашым мужыкам, Дык дамо народу восьмага сакавіка! Саўка: Дарагія жэншчыны! Радуюць падаркі! Разрашыце прадлажыць вам бакал «Кадаркі»! Ээ...