Мы выйдзем шчыльнымі радамі (исполнитель: гімн Беларускае Народнае Рэспублікі)

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А ґвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На Волю! — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Бацькоўшчыны сваёй!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Взгляд с экрана  Я знаю ты сейчас одна Божья коровка  Sassy girl  At Bay  16 кыз  Kings of Leon Four Kicks 
О чем песня
гімн Беларускае Народнае Рэспублікі - Мы выйдзем шчыльнымі радамі?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен