Саўка ды Грышка. Гудбай, Яўропа (исполнитель: Лявон Вольскi)
Грышка: Вы, Савелій, звар’яцелі, Учыніўшы дыпразнос, Самі вы сябе разьдзелі І пагналі на мароз. Саўка: Панімаеш, Грыша, Нам Расія бліжэ. Нам Расія многае дала. Панімаеш, Грыша, Проста нада лыжы, Лыжы і канькі, І ўсе дзела! Грышка: Што за войны з Эўразьвязам, Што за бітва, што за бой? Застанецеся сам-насам З эканомікай сваёй. Саўка: Грыша, панімаіш, Хоць ты мой таварыш, Не паймёш міня, как ні прасі. Так прыятна, Грыша, Сьняў канькі і лыжы, Выпіць чарку, шкваркай закусіць. Грышка: Хм... Зразумела мне, прыяцель, Лепей стрэнемся пасьля. Ты зусім не ў адэкваце, Немагчыма размаўляць. Саўка: Грышка, ў самам дзеле Мы пляваць хацелі, Ці асудзят нас ці закляймят. Мы у сябе дома. Вот дварэц лядовы. Скора правядзём чэмпіянат. Грышка: Я мяркую, неўзабаве Будзе вам і шах, і мат.