То ня дудка (исполнитель: Крамбамбуля)

Грайце ж вы гучней, музыкі,
Вытрасайце з нас душу!
Вогнішча палае зырка,
Не заліць яго дажджу.
Сёньня ў нашай хаце сьвята.
Наша хата - лес густы.
Для чужых мы ўсе вар'яты,
Для сваіх мы ўсе браты.

Ой, зайграйце ж вы, музыкі!
Ой, зайграйце - гоп-ца-ца!
Уначы ў гушчарах дзікіх
Будзем разьнявольвацца.
Будзем танчыць вальс і польку,
Выпіваць і падпяваць,
А як сонца ўзыйде зноўку
Пойдзем разам ваяваць.

То ня дудка гучыць, не жалейка,
То вінтоўка мая, трохлінейка.
То ня дудка гучыць, не жалейка,
То вінтоўка мая, трохлінейка.

Танчыць, танчыць лес кашлаты,
Танчыць ёлка з хваіной,
Танчаць хлопцы і дзяўчаты,
Танчу я і ты са мной.
Не спыняйцеся, музыкі,
Не сьціхайце да відна!
А як толькі сонца ўзыйдзе,
Зноў чакае нас вайна.

То ня дудка гучыць, не жалейка,
То вінтоўка мая, трохлінейка.
То ня дудка гучыць, не жалейка,
То вінтоўка мая, трохлінейка.

То гучыць не жалейка,
То вінтоўка мая, трохлінейка.
То ня дудка гучыць, не жалейка,
То вінтоўка мая, трохлінейка.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Kutless Give Us Clean Hands  Kutless You Save Me  Kutless Redeemer  Kutless Your Touch  Kutless In Me  Kutless Pride Away  Kutless Down  Kutless Again 
О чем песня
Крамбамбуля - То ня дудка?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен