Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
А як нарадзіўся ў стайні Хрыстос, То было на сьвеце і радасьці і сьлёз. Толькі мы пра гэта ня ведалі, ня зналі, Бо ў нас газэты нічога не пісалі. Сіяністы і масоны Паехалі “Опелем-Асконай”, Ну а мы з канюшні выкідвалі гной, То да Бэтлеему пайшлі пехатой. Доўга мы ішлі. Дзе пілі, дзе гулялі, Дзе чатыры дні на папасе стаялі. А калі прайшлі маладыя гады, Высьветлілася: мы прыйшлі не туды! Нейкія няхрышчаныя морды... Нейкія пархатыя грыбы... Вось жа на якую ліхую бяду Трапілі мы ў горад такі, у Катманду? Горшае, дальбог, не прыдумаеш трасцы, Чым усё жыцьцё катманьдзінцамі звацца, А на запытаньне “Жывеце Вы дзе?” Сьціпла гаварыць: “Тутака, у Катманьдзе!”. І, разважыўшы ўсе варыянты, Пралічыўшы мінусы і плюсы, Мы на поўдзень рушылі, за небакрай І прыйшлі ў горад другі – Мандалай. Мы цяпер не беларусы, не кітайцы, Мы не абы хто, мы — хлапцы-мандалайцы!