Новы Дзень (исполнитель: АмертА)

Пачнецца новы дзень –
Сябе спытаеш, хто ты.
Святла прамень
Твае асветліць крокі.
Садом ва ўладзе пекла,
Пад лаваю Пампея.
Манхэтан распачаў
Сусветны суіцыд.

Збудавалі паветра з атруты,
Кожны да шчасьця прывык.
Толькі я, мітуснёй не крануты,
Сам адзін адыходжу ў нябыт.

Новы свет, у якім столькі мараў
Аб бессэнсоўным багатым жыцці,
Патапіць хоча нас ў акіяне,
Пахаваць у сляпым забыцці.

Пачнецца новы дзень –
Пачварныя аблокі,
Насунуць змрочны цень,
Слязьмі адкажуць, хто ты.
Не ашукаць прыроду,
Няма атлантаў роду,
І Новы Арлеан
Патрапіў у акіян.

Чарнобыльскі дзень, ваяўнічыя жахі,
Касмічныя шатлы і смецця палі.
Што ты зрабіў і колькі ты вінен,
За тое, што ходзішь па гэтай зямлі?
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Asti - Держи Меня Крепче  Я не ни кого кроме тебя  Маленький город  Пролетают дни пролетают ночи  Fallen Blank and Jones ft Delerium  Тулула тулула  Дарья Пынзарь  Моцарт музыка ангелов 
О чем песня
АмертА - Новы Дзень?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен