Не Трывай (исполнитель: :B:N: (Бяз Назвы))
1) Рукой, як фарбай яркіх дзён
Я намалюю зьнічак сон
Аблокаў сталых цішыню
Парушу, прыгнуў у вышыню.
І буду там, як на зямлі
Глядзець на сонца прамяні
Шукаць цябе, ці можа не
Ня трэба, не будзі мяне.
Пр: Не трывай мяне ў сне
Не будзі мяне ў сне \\
// -> 2 р.
2) Ракой, праз водбліскі дажджоў
Краіну мараў я знайшоў
І плыняй рэдкасных падзей
Там захварэў я ад людзей
Пр: Не трывай мяне ў сне
Не будзі мяне ў сне \\
// -> 2 р.
3) Азірнуўся з-за аблок і бачу
Як шары пускаюць на ўдачу
І лятуць яны на сустрач ветру
За сабою цягнуць кіламетры
І як кветкі ў небе, расцвітаюць
І пялёсткі па зямлі лятаюць
А навокал вусны ў пацалунках
Адаб’юцца дзесьці ў малюнках.
Пр: Не трывай мяне ў сне
Не будзі мяне ў сне \\
// -> 2 р.