Ніколі болей (исполнитель: Sciana)

Я болей не адчую сполах ветру,
Ніколі не заўважу сьнег ці дождж.
Забыў за што, але я ўдзячны сьвету,
І злы на сьвет - але забыў за што.
Ніколі болей я ня ўбачу сонца
І не адчую дотыку зямлі.
Усё сваё знайшоў і ўсё згубіў – 
Мяне няма, але я ёсьць бясконца.

Ніколі болей я - ніколі болей...
Мяне няма.

У нуль-прасторы і няісным часе
Няма нічога – гэта проста стан.
Я разумею, што такое шчасьце – 
Падман сусьвету плюс самападман.
Усё сабраў і ўсё спаліў дарэшты,
Я развучыўся нават шкадаваць,
Я развучыўся верыць і кахаць,
Мяне няма, але я ёсьць бязьмежна.

Ніколі болей я - ніколі болей...
Мяне няма.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
НЕ ПЛАЧ ЛЯНА НОВАК  De Luxe Vintage Cafe Lounge Hotel California  Фредерик Бегбедер)  Рэп битва майнкрафта  Teen In The City Becky G  ЛУНА - Грустный дэнс  Der heilige Krieg Священная война - Немецкий 
О чем песня
Sciana - Ніколі болей?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен