Дзікае паляванне караля Стаха [2014] (исполнитель: Leibonik)
Званы над дрыгвою, Над чорнай вадою Даўно ўжо тут не гучаць. Верасовыя пусткі, Скаваныя вусны - Жах не дае закрычаць С Сёння ўсю ноч да свiтання Дзiкае паляванне. Шляхты дачцы свой жах С Не ўтоiць ў вачах, На балоце сёння палюе Стах. Белыя скроні... Маўклівыя коні Дрыгву не крануць капытом. Павінна згінуць панна - Так прадказана, Як каласы пад сярпом. Па засценках моўчкi шляхта Пахавалася ў змрок. Над дрыгвою ходзiць панна, З верасоў пляце вянок. Спяць Балотныя Яліны, Цвыркуны спяць у чароце, Аступіўшыся ў купінах Панна знікла ў балоце.