ДЗЯЎЧЫНКА, ГАЛУБКА МАЯ! Янка Купала Дзяучынка, галубка мая! (исполнитель: Песняры)

Дзяўчынка, галубка мая! 
Кінь весела вочкам ка мне, 
Табой зачарованы я, 
Любуюся ў яве і ў сьне. 

Дзяўчынка, галубка, хадзі 
Ка мне, бо цябе я люблю, 
Сагрэю на белай грудзі, 
Уцехай каханьня прысплю. 

Дзяўчынка, галубка, тады 
Забудземся сьвету, людзей, 
Забудземся гора, бяды, 
Нядолі забудзем сваей. 

Дзяўчынка, галубка, сьлязой 
Як скропіш павеку сваю, 
Я вытру, пацешу, як свой, 
I песьню табе запяю. 

Дзяўчынка, галубка, ня дам 
Зь цябе жарты строіць жыцьцю: 
Дзяліць буду я папалам 
Нядолю і долю тваю. 

Дзяўчынка, галубка, мой друг, 
Саўём мы ціхое гняздко, 
Дзе створым душу адну зь дзьвюх, 
I думы, і сэрца адно. 

Дзяўчынка, галубка, мы так 
Па хвалях жыцьця паплывём, 
З каханьнем за знамя, за знак, 
На зайздрасьць цярпеньню, ўрагом. 

А толькі, галубка мая, 
Мяне, сірату, пажалей: 
Любі, як цябе люблю я, 
Мілуй і цалуй агнісьцей.

 1905–1907   Я. Купала
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Ратио  На 9 этаже  У тебя есть борода я скажу тебе да  Young and beautiful Madilyn Bailey  ПОТАП НАСТА  Прости меня-шот  Данияр Эрматов - Токто жаным  Грешная жизнь feat Czar DoN-A SoM 
О чем песня
Песняры - ДЗЯЎЧЫНКА, ГАЛУБКА МАЯ! Янка Купала Дзяучынка, галубка мая!?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен