Ты не чакай (исполнитель: N.R.M.)
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi, I жыцьце цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахi Па-ранейшаму цягнуць зямлю. Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы, I з людзьмi усталюеш кантакт. Зразумееш тады, што i сеньня i ўчора Наша месца на трох кiтах. Хэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, ты не чакай. Не было Галiлея i Боба Марлея, Не было Сальвадора Далi. Нi Ленiна, Нi Ленана, нi Карла Лiнэя, Толькi тры чарапахi былi. Хэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, ты не чакай. Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму, Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады -- пад тваiмi нагамi Тры сланы нерухома стаяць. Хэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, ты не чакай. Хэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, Нiхто не чакае, i ты не чакай.